wd wp Пошук:

Паўднёвы камень

Паўднёвы камень

Паўднёвы камень, або камень цяжарнай жанчыны — гэта мегалітычны каменны блок, размешчаны ў Баальбеку, Ліван. Вядомы са старажытнасці, з’яўляецца адным з самых вялікіх апрацаваных чалавекам камянёў у свеце. Вага каменя складае звыш 1000 т. Камень не з’яўляецца паралепіпедам, яго памеры дасягаюць прыкладна 20 м у даўжыню, больш за 4 м у шырыню і каля 4 м у вышыню.

Паходжанне назвы

Фатаграфія пачатку ХХ стагоддзя

Першапачаткова камень называлі «Гаяр эль-Кіблі», што ў перакладзе на беларускую мову азначае «камень поўдня», у далейшым арабы пераназвалі яго ў «Гаяр эль-Габла» — камень, адарваны ад матчынага масіва[1]. На шматлікіх мовах свету другая назва гучыць як «камень цяжарнай жанчыны».

Наконт паходжання назвы «камень цяжарнай жанчыны» існуе некалькі версій. Паводле адной з версій камень так названы з-за цяжарнай жанчыны, якая пераконвала жыхароў Баальбека, што ведае сакрэт таго, як старажытных перамяшчалі гэты камень, і што распавядзе ім, калі яны будуць карміць яе, пакуль тая не народзіць дзіця[2]. Паводле іншай — назву дала легенда пра цяжарнага джына, якому было даручана вырабіць і перамясціць гэты каменны блок[3] Існуе таксама павер’е, што калі жанчына дакранецца да яго, то ў яе павялічыцца пладавітасць[4].

Памеры і вага

Паўднёвы камень знаходзіцца ў Баальбеку ў Ліване на прыкладна за 900 м ад храма Сонца (храма Юпітэра)[2]. Яго нахіл да гарызонту складае вугал каля 30°[5].

Каменны блок, які складаецца з вапняку, не з’яўляецца паралепіпедам, даўжыня блока 20,31—20,76 м, шырыня — 4 м унізе і 4,14—5,29 м уверсе, вышыня — 4,21-4,32 м[2]. Пры шчыльнасці 2,6-2,8 г/см³ вага складае трохі больш за 1000 т[2]. Паўднёвы камень паводле габарытаў і масы пераўзыходзіць трылітоны, размешчаныя ў падмурку храма Сонца, вага кожнага з якіх ацэньваецца ў 800 т.

Прызначэнне

Паўднёвы камень з боку

Паводле меркавання некаторых навукоўцаў Паўднёвы камень прызначаўся для храма Сонца. Ён разам з трылітонамі павінен быў размяшчацца ў падмурку храма. Паводле меркавання іншых даследчыкаў, такі каменны блок мог паслужыць асновай для стварэння абеліска. Прызначэнне гэтага каменя, як і спосаб яго вырабу і перамяшчэння, з’яўляюцца прадметамі спрэчак на працягу шматлікіх гадоў. Паводле падлікаў, каб ссунуць Паўднёвы камень спатрабіцца адначасова прыкласці сілу 40 тысячам чалавек. У месцы, у якім ён размяшчаецца, размясціць такую колькасць людзей праблематычна, роўна як і кіраваць усімі імі. Пра тое як старажытныя выдзеўблі і апрацавалі такі кавалак пароды, таксама высунута некалькі версій, але ўсе яны застаюцца спрэчнымі[2].

Зноскі

  1. Авинский В., 1973
  2. 1 2 3 4 5 Erwin M. Ruprechtsberger, 1999
  3. Hanauer, J. E., 1907, p. 74
  4. Doyle P., 2012, p. 213
  5. Авинский В., 1973, с. 52

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мегаліты Азіі
Катэгорыя·Баальбек
Катэгорыя·Археалагічныя артэфакты