wd wp Пошук:

Паўднёваўкраінскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя К. Д. Ушынскага

Паўднёваўкраінскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя К. Д. Ушынскагаукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка

У ліпені 1919 года было прынята рашэнне аб адкрыцці ў Адэсе настаўніцкага інстытута, але змена ўлады ў горадзе разбурыла гэта пачынанне. Увесну 1920 года Адэскі губернскі аддзел адукацыі зноў прыняў рашэнне аб адкрыцці настаўніцкага (педагагічнага) інстытута. У жніўні 1920 года на базе настаўніцкага інстытута быў заснаваны Адэскі інстытут народнай адукацыі. У 1930 годзе Адэскі інстытут народнай адукацыі рэарганізавалі ў тры ўстановы: Адэскі інстытут сацыяльнага выхавання, Адэскі інстытут прафесійнай адукацыі, Адэскі фізіка-хіміка-матэматычны інстытут.

Адэскія інстытуты сацыяльнага выхавання і прафесійнай адукацыі ў 1933 годзе быў ператвораны ў Адэскі дзяржаўны педагагічны інстытут. У 1945 годзе пастановай Урада УССР навучальнай установе было нададена імя Канстанціна Дзмітрыевіча Ушынскага.

29 верасня 1994 года на базе Адэскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута быў створаны Паўднёваўкраінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя К. Д. Ушынскага, які першым з педагагічных ВНУ Украіны быў прыняты 2 кастрычніка 1996 года да Асацыяцыі еўрапейскіх універсітэтаў. У 2009 годзе ўніверсітэт набыў статус нацыянальнага.

Па рэйтынгу Міністэрства адукацыі і навукі Украіны ўніверсітэт ўваходзіць у тройку лідараў сярод вышэйшых навучальных устаноў педагагічнага і гуманітарнага профілю. За гады існавання ў яго сценах прайшлі падрыхтоўку і павысілі кваліфікацыю амаль 100 тысяч спецыялістаў розных спецыяльнасцяў, з якіх больш за 2000 сталі заслужанымі дзеячамі ў розных галінах навукі, культуры, адукацыйнай і спорту, а таксама выдатнікамі адукацыі Украіны.

Структура

Інстытуты, факультэты і аддзяленні:

У структуру універсітэта ўваходзяць акрамя факультэтаў і інстытутаў Адэскі педагагічны каледж, Белгарад-Днястроўскае педагагічнае вучылішча, Балцкае педагагічнае вучылішча, Адэскі прафесійны ліцэй сферы паслуг, Балцкі і Крэменчуцкі вучэбна-кансультацыйныя цэнтры, Севастопальскі вучэбна-кансультацыйны пункт, метадычны цэнтр мастацкага і эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі; больш за 40 гімназій, школ, дашкольных устаноў, якія ўтвараюць педагагічны комплекс і складаюць яго эксперыментальныя пляцоўкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Катэгорыя·Універсітэты Адэсы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·1920 год ва Украіне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96