wd wp Пошук:

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы

Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы (англ.: South Georgia and the South Sandwich Islands) — астраўныя тэрыторыі ў Паўднёвай Атлантыцы. Належаць Вялікабрытаніі з 1775 года (Паўднёвая Георгія) і 1908 года (Паўднёвыя Сандвічавы астравы) і маюць статус заморскай тэрыторыі. Аспрэчваюцца Аргенцінай адпаведна з 1927 і 1938 г. Тэрыторыі належыць дамен .gs.

Тэрыторыя ўключае ў сябе востраў Паўднёвая Георгія з навакольнымі яго астраўкамі, архіпелаг Паўднёвыя Сандвічавы астравы, а таксама скалы Шаг, Клерк і асобна размешчаную Чорную скалу (Блэк-Рок).

Адміністрацыйны цэнтр — Грутвікен.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Краіны Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы