wd wp Пошук:

Паўвечназялёныя лясы даліны Брахмапутры

Паўвечназялёныя лясы даліны Брахмапутры - экарэгіён у Індыі, Кітаі і невялікай часткі поўдня Бутана.

Апісанне

Экарэгіён займае плошчу 56700 квадратных кіламетраў і ахоплівае раўніны вярхоўяў ракі Брахмапутра, у асноўным размяшчаючыся ў межах індыйскага штата Асам, з невялікімі ўчасткамі ў штатах Аруначал-Прадэш і Нагаленд, а таксама на поўдні Бутана. Даліна размешчана паміж Гімалаямі на поўначы і гарамі Лушаі на поўдні. Калі рака разліваецца ў перыяд мусонаў з чэрвеня па верасень, яна прыносіць да 300 см вады на раўніну, ствараючы багатыя ўрадлівыя глебы, якія выкарыстоўваюцца для земляробства на працягу тысяч гадоў. Іншымі важнымі рэкамі рэгіёну з’яўляюцца Манас і Субансіры.

Флора

Экстэнсіўная гаспадарка прывяла да таго, што першапачатковая флора паўвечназялёных лясоў у цяперашні час існуе толькі на невялікіх участках. Яна ўключае віды родаў Syzygium, Cinnamomum і сямейства магноліевыя (Magnoliaceae) сярод такіх лісцвеных дрэў, як Terminalia myriocarpa, Terminalia citrina, Terminalia tomentosa, відаў роду Tetrameles з падлескам з відаў родаў Phoebe, Machilus, Polyalthias, Aphanamixis і Actinodaphne laurels. З відаў, якія культывіруюць, можна назваць Mesua ferrea і віды сямействаў Meliaceae, Anacardiaceae, Myristicaceae і магноліевыя (Magnoliaceae) з такімі відамі сямейства бамбукавыя (Bambusoideae), як Bambusa arundinaria і Melocanna bambusoides.

Фаўна

Нягледзячы на шматвяковае чалавечае ўмяшанне, лясы і лугі ўздоўж ракі застаюцца месцам рассялення розных дзікіх жывёл, у лік якіх уваходзяць тыгр (Panthera tigris), Pardofelis nebulosa, Semnopithecus pileatus, Bos gaubel, Cervus duvaucelii, Melursus ursinus, Bubalus arnee). Таксама тут насяляе самая вялікая ў Індыі папуляцыя азіяцкіх сланоў (Elephas maximus) самая вялікая ў свеце Rhinoceros unicornis. Большасць з гэтых млекакормячых знаходзяцца пад пагрозай страты асяроддзя пражывання або з’яўляюцца знікаючымі відамі. Брахмапутра з’яўляецца натуральным бар’ерам на шляху міграцыі дзікіх жывёл; многія віды, такія як Porcula salvania, Caprolagus hispidus і Hoolock hoolock, жывуць толькі на адным баку ракі.

Эндэмікамі даліны з’яўляюцца Porcula salvania і Caprolagus hispidus, якія насяляюць у стэпах на берагах ракі.

Даліна з’яўляецца домам для 370 відаў птушак, з якіх два — Perdicula manipurensis і Pellorneum palustre — з’яўляюцца эндэмікамі, а адзін — Houbaropsis bengalensis — сустракаецца вельмі рэдка.

Ахова прыроды

Гэты раён быў густанаселены на працягу многіх стагоддзяў, таму вялікая частка даліны выкарыстоўвалася і да гэтага часу выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, але некаторыя ўчасткі натуральнага асяроддзя пражывання яшчэ існуюць, у асноўным у нацыянальных парках, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Манас(руск.) бел., Дзібру-Саікхова і Казіранга(руск.) бел..

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Экарэгіёны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Лясныя экарэгіёны
Катэгорыя·Рака Брахмапутра
Катэгорыя·Экарэгіёны Кітая
Катэгорыя·Экарэгіёны Бутана
Катэгорыя·Экарэгіёны Індыі