Патрысія Каас (5 снежня 1966 года, Фарбак, дэпартамент Мозель, Францыя) — французская спявачка і актрыса .
Рэпертуар Каас — сумесь поп-музыкі, і класічнага шансона. З моманту выхаду дэбютнага альбома Каас «Мадмуазель спявае …» (па-французску Mademoiselle chante …) у 1988 годзе ва ўсім свеце было прададзена больш за 17 мільёнаў запісаў яе выступленняў.
Істотная частка яе формулы поспеху — гэта гастролі: Каас практычна пастаянна знаходзіцца ў замежных турнэ.