У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ален.
Патрык Лінтан Ален (англ.: Patrick Linton Allen; нар. 7 лютага 1951) — ямайскі палітык, рэлігійны дзеяч, генерал-губернатар Ямайкі з 26 лютага 2009 года.
На працягу шматлікіх гадоў займаў кіруючыя пасады ў арганізацыях Царквы адвентыстаў сёмага дня на Ямайцы. Стаў генерал-губернатарам замест Кенета Хола, які пакінуў пасаду з-за праблем са здароўем.