wd wp Пошук:

Патраскі заліў

Спадарожнікавы здымак Патраскага заліва

Патраскі заліў (грэч.: Πατραϊκός Κόλπος) — глыбокі заліў Іанічнага мора. Размешчаны паміж паўночна-заходнім узбярэжжам грэчаскага паўвострава Пелапанес і паўднёвым берагам нома Этолія і Акарнанія мацерыковай Грэцыі. На ўсходзе злучаны вузкім пралівам з Карынфскім залівам недалёка ад моста Рыа-Антырыа. Даўжыня заліва 40-50 кіламетраў, шырыня — ад 10 да 20 кіламетраў, плошча акваторыі — каля 350 км². На паўднёва-ўсходнім беразе заліва размешчаны буйны горад і порт Патры, на паўночным беразе заліва — горад і порт Місалонгі. Круглы год свабодны ад лёду. У заліве развіта суднаходства.

У 1571 годзе ў заліве адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі — Бітва пры Лепанта. У 1772 годзе падчас Першай Архіпелагскай экспедыцыі рускага флоту ў заліве адбылася бітва паміж рускай і турэцкай эскадрамі, якая завяршылася перамогай рускіх маракоў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Залівы Іанічнага мора
Катэгорыя·Залівы Грэцыі