wd wp Пошук:

Патніца

Патні́ца — раздражненне скуры праз павышанае потааддзяленне і запаволенае выпарэнне поту. Праяўляецца праз сверб, пачырваненне і дробны сып. Найчасцей выклікаецца спякотным і вільготным надвор’ем.

Папярэджанне

Хваробу прадухіляе нашэнне вольнай вопраткі з бавоўны за выключэннем джынсаў, замена футболкі пры ўспаценні, пазбяганне набору залішняй вагі, змыванне мыла са скуры ў душы цалкам, апрананне пасля выцірання насуха і апрацоўка падпахавых ямак, пахвіннай вобласці і спіны талькам[1].

Зноскі

  1. Патніца ў дарослых? Бывае і такое // Звязда : газета. — 24 ліпеня 2010. — № 143 (26751). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Захворванні скуры і яе прыдаткаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0