wd wp Пошук:

Патаян

Патаян (англ.: Patayan) — археалагічная культура на паўднёвым захадзе ЗША і паўночным захадзе Мексікі. Існавала ўздоўж ракі Хіла і ў нізоўях ракі Каларада на працягу VIII — першай паловы XVI стст. н. э.

Культура Патаян была адкрыта і ўпершыню апісана амерыканскім археолагам Малькальмам Роджэрсам у 1945 г. Сваю назву атрымала ад індзейцаў юма, на мове якіх значыць «старыя людзі». Для культуры характэрна ўзнікненне на месцы, раней населеным носьбітамі значна больш архаічнага ладу жыцця. Першай прыкметай яе пачатку з’яўляюцца рэшткі керамікі, якія прасочваюцца прыкладна з 700 г. Патаян не мела ўнутраных рэгіянальных асаблівасцей, а таму не падзяляецца на дробныя археалагічныя культуры. Мяркуецца, што першасным месцам узнікнення было вусце ракі Каларада.

Малькальм Роджэрс прапанаваў падзяляць патаян на аснове знойдзеных керамічных вырабаў на наступныя перыяды:

Носьбіты патаян займаліся земляробствам у перыяд разліву рэк, паляваннем і збіральніцтвам. Жылі ў невялікіх паселішчах да 10 хацін. Сезонна перабіраліся ў перадгор’і, дзе туліліся ў скальных жытлах. Захаваіся петрогліфы, што паляўнічыя пакідалі ўздоўж сцяжын. Існуюць сведчанні мірных кантактаў і канфліктаў з прадстаўнікамі суседняй культуры хахокам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Археалогія ў ЗША
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалогія ў Мексіцы