wd wp Пошук:

Пасілінгва

Вокладка першага выдання Pasilingua

Пасілінгва (ад грэцкага pas - весь, усякі + лацінскага lingua - мова) - праект міжнароднай штучнай мовы, распрацаваны прафесарам Паўлем Штэйнерам у Нойвідзе ў 1885 годзе. Адзін час мова лічылася сур’ёзным канкурэнтам валапюку, але з-за складанай граматыкі распаўсюджання так і не атрымала.

Алфавіт

У алфавіце 31 літара:

Таксама ёсць два дыграфа: ch i sch.

Граматыка

Артыкль

Нявызначэны артыкль: unu (м.), une (ж), una (с.). Вызначаны артыкль: to (м.), te (ж.), ta (с.). Артыклі могуць скланяцца. Напр., to (назоўны), tode (родны), toby (давальны), ton (вінавальны). Таксама яны могуць мець форму адзінага і множнага ліка.

Назоўнікі

Назоўнікі змяняюцца паводле склонаў, лікаў, і родаў. Склонаў усяго 4, як у нямецкай мове. Канчаткі:

жаночы род -e (femine - жанчына), сярэдні род _a (канкр. cita -горад), ці u (абстр. modestiu - сціпласць);

Прыметнікі

Прыметнікі ўтвараюцца часцей за ўсё пры дапамозе суфікса -blo-.

Лічэбнікі

Прыклады з лічэбнікамі: 1 - una, 2 - dua, 3 - quadra, 5 - quinqua, 6 - sexa, 7 - septa, 8 - octa, 9 - nova, 10 - deka.

Дзеясловы

Дзеясловы маюць чатыры формы сппражэння, і таксама 3 формы часа:

  1. mi morter - я паміраю,
  2. mi mortefer - я памёр,
  3. mi morterer - я памру.

Слоўнікавы склад

Большая частка словаў запазычана з нямецкай, англійскай, французскай і лацінскай моў. Многія паняцці мелі сінонімы з асновамі з двух розных моў. Напрыклад bono i guto у сэнсе “добра”, deo i gotto у сэнсе “бог”.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Штучныя мовы
Катэгорыя·Міжнародныя дапаможныя мовы