wd wp Пошук:

Пастаянная запамінальная прылада

Мікрасхема EPROM Intel 1702 з ультрафіялетавым сціраннем.
Мікрасхема ПЗП AMD AM2716 выпушчаная ў 1979 годзе.

Пастаянная запамінальная прылада (ПЗП) — энэрганезалежная памяць, выкарыстоўваецца для захоўвання масіву незмяняльных даных.

Класіфікацыя

Па тыпу выканання

Па разнастайнасцям мікрасхем ПЗП

Выкарыстанне

У пастаянную памяць часта запісваюць мікрапраграму кіравання тэхнічнай прыладай: тэлевізарам, сотавым тэлефонам, разнастайнымі мікракантролерамі, ці камп’ютарам (BIOS ці OpenBoot на машынах SPARC).

BootROM — прашыўка, такая, што калі яе запісаць у прыдатную мікрасхему ПЗП, усталяваную ў сеткавай картцы, то робіцца магчымай загрузка аперацыйнай сістэмы на камп’ютар з аддаленага вузла лакальнай сеткі. Для ўбудаваных у ЭВМ сеткавых плат BootROM можна актываваць праз BIOS.

ПЗП у IBM PC-сумяшчальных ЭВМ месціцца ў адраснай прасторы ад F600:0000 па FD00:0FFF

Гістарычныя тыпы ПЗП

Пастаянныя запамінальныя прылады сталі знаходзіць ужыванне ў тэхніцы задаўга да з’яўлення ЭВМ і электронных прыбораў. У прыватнасці, адным з першых тыпаў ПЗП быў кулачковы валік, які ўжываўся ў шарманках, музычных скарбонках, гадзінніках з боем.

З развіццём электроннай тэхнікі і ЭВМ узнікла неабходнасць у хуткадзейных ПЗП. У эпоху вакуумнай электронікі знаходзілі ўжыванне ПЗП на аснове патэнцыяласкопаў, монаскопаў, прамянёвых лямп. У ЭВМ на базе транзістараў у якасці ПЗП невялікай ёмкасці шырока ўжываліся штэпсельныя матрыцы. Пры неабходнасці захоўвання вялікіх аб’ёмаў даных (для ЭВМ першых пакаленняў — некалькі дзясяткаў кілабайтаў) выкарыстоўваліся ПЗП на базе ферытавых кольцаў (не варта блытаць іх з падобнымі тыпамі АЗП). Менавіта ад гэтых тыпаў ПЗП бярэ свой пачатак тэрмін «прашыўка» — лагічны стан ячэйкі задаваўся напрамкам навіўкі проваду, які ахопліваў кольца. З-за таго, што тонкі провад патрабавалася працягваць праз ланцуг ферытавых кольцаў, для выканання гэтай аперацыі ўжываліся металічныя іголкі, аналагічныя швейным. Нават сама аперацыя напаўнення ПЗП інфармацыяй нагадвала працэс шыцця.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Энерганезалежная памяць