wd wp Пошук:

Пасольства Швецыі ў Беларусі

Будынак пасольства па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15

Пасольства Швецыі ў Беларусі — дыпламатычная місія Швецыі ў сталіцы Беларусі Мінску.

Гісторыя

Стары будынак пасольства Швецыі ў Беларусі па Музычным завулку

З 2000 года працавала шведскае ганаровае консульства. У лістападзе 2003 года адкрыўся офіс аддзялення пасольства Швецыі ў Расіі. У лістападзе 2003 года, Швецыя пашырыла сваю прысутнасць у Мінску. Мэтай місіі было назіранне за сітуацыяй у Беларусі і павелічэнню кантактаў і супрацоўніцтва з беларускім грамадствам. Аддзяленне было ператворана ў пасольства і ўрачыста адкрыта 23 верасня 2008 г., калі пасол Стэфан Эрыксан перадаў свае даверчыя граматы прэзідэнту А. Р. Лукашэнка.

Двухбаковыя адносіны пагоршыліся ў жніўні 2012 года, калі шведскі пасол не атрымаў акрэдытацыі і быў вымушаны пакінуць краіну пасля заяўлення, што ён меў занадта частыя кантакты з апазіцыяй. 30 жніўня 2012 года з-за пагаршэння ў шведска-беларускіх адносінах пасольства ў Мінску было зачынена, шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь.

Паслы Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларуска-шведскія адносіны
Катэгорыя·2008 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 2008 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыйная вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Швецыі
Катэгорыя·Дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Мінску