wd wp Пошук:

Паслён касматы

Паслён касматы[3] (Solanum villosum) — від раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Назва паходзіць ад лац.: villosum — «касматы».

Апісанне

Гэта аднагадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 70 см, злёгку валасатая. Лісце яйкападобнае, даўжынёй да 8 см, шырынёй 3,6 см, суцэльнае або неглыбока лопасцевае, з хвосцікамі даўжынёй 4,5 см. Суквецці — 3—8 кветак, сабраныя ў кластар. Вяночак белы. Бледныя шарападобныя памяранцава-чырвоныя ягады, 5—9 мм у дыяметры. Насенне ад 1,7 да 2,3 мм, бледна-жоўтае. 2n=48.

Распаўсюджанне

Від натуралізаваны ва ўсіх умераных рэгіёнах. Паходжанне: Паўднёвая Еўропа. Засяляе моцна дэградаваныя ўчасткі; 0—400 м.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Паслён
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта