wd wp Пошук:

Парэчкавая пупышкавая моль

Парэчкавая пупышкавая моль (Lampronia capitella) — від матылёў, небяспечны шкоднік чорных і чырвоных парэчак.

Апісанне

У матылька жоўта-карычневыя пярэднія крылы з белаватымі плямамі, размах крылаў 14–17 мм. Вусені эменьваюць афарбоўку, спачатту яны чырванаватыя, потым становяцца жоўтымі.

Асаблівасці біялогіі

Вусені пашкоджваюць ягады і пупышкі парэчак. У першы год матылькі, што вылятаюць у канцы цвіцення парэчак і ўтварэння эавязі, адкладваюць яйцы ў мякаць эялёных ягад. Лічынкі, якія адраджаюцца, жывяцца ўнутры і выядаюць насенне. Ягады заўчасна чырванеюць і добра прыкметны сярод непаспелых (зялёных). Затым вусені адыходзяць на зімоўку.

Ранняй вясной наступнага года ў фазу набракання пупышак вусені выходзяць з месцаў эімоўкі, угрызаюцца ў пупышкі і выядаюць іх змесціва. За перыяд жыўлення кожны вусень пашкоджвае да 7 пупышак. Парасткі з пашкоджанымі пупышкамі маюць выгляд абпаленых.

Меры барацьбы

Найбольш моцна пашкоджваюцца раннія сарты. Пры моцным размнажэнні молі вусені могуць знішчыць усе пупышкі, што прыводэіць да агалення кустоў і поўнай страты ўраджаю.

Меры барацкбы: выразанне і спальванне восенню сухіх парасткаў і пянькоў, дзе зімуюць вусені; знішчэнне пад кустамі ўсіх раслінных рэшткаў; апырскванне кустоў у фазу набракання пупышак хімікатамі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1759 годзе
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта