wd wp Пошук:

Пары-Матч

Parimatch — міжнародны букмекерскі холдынг, галаўны офіс якога знаходзіцца на Кіпры ў горадзе Лімасол. Ен вядзе сваю дзейнасць анлайн і афлайн у многіх краінах свету дзякуючы міжнародным і лакальным ліцэнзіям. У прыватнасці, брэнд прадстаўлены і ў наступных краінах: Кіпр, Беларусь, Казахстан, Расія, Украіна, Танзанія і іншыя. Гэта адзін з найбольш вядомых брэндаў у індустрыі бэтынга на рынку Беларусі і СНД.

Кампанія была заснавана ў 1993 годзе, а пад брэндам пачала працу ў 2004 годзе.

Гісторыя

Першы пункт прыёму ставак у Беларусі быў адкрыты кампаніяй у 1993 годзе[2].

У 2000 годзе Parimatch пачынае прыём анлайн-ставак, стаўшы адной з першых букмекерскіх кампаній у СНД, якая дала спажыўцам такую ​​магчымасць.

У 2004 годзе кампанія пачала працу пад брэндам Parimatch, развіваючы кірунак анлайн.

Асноўная ўвага была нададзена тэхнічнаму ўдасканаленню, і ў выніку ў 2012 годзе абноўленую версію атрымаў сайт і розныя дадатковыя сэрвісы для кліентаў, у тым ліку мабільныя праграмы для iOS і Android.

Каманда кампаніі ў Беларусі — больш за 300 супрацоўнікаў у 28 гарадах[2].

6 лютага 2019 года Конар Мак-Грэгар становіцца брэнд-амбасадарам абноўленага Parimatch, сама кампанія праводзіць маштабны рэбрэндынг[3].

4 ліпеня 2019 года брэнд-амбасадарам Parimach становіцца Майк Тайсан[4].

Ліцэнзаванне

Кампанія ў Беларусі дзейнічае на падставе ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу, выдадзенага Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь[5][6].

У рамках холдынгу дзейнасць ажыццяўляецца па міжнароднай ліцэнзіі Кюрасаа, якая з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш стабільных пастаўшчыкоў паслуг у сферы eGaming[7].

Стаўкі на падзеі

Parimatch прымае ўсе стандартныя стаўкі на спорт, палітыку, шоу-бізнес і на такія падзеі, як конкурс песні Еўрабачанне, уручэнне Нобелеўскай прэміі або прэміі BBC. Максімальны выйгрыш можа дасягаць 200 тысяч долараў, а максімальны каэфіцыент у экспрэсе да 2000. Букмекерская кантора прапануе роспіс лініі амаль на ўсе віды спорту і чэмпіянаты, а таксама дае магчымасць зрабіць стаўку з форай (гандыкап). Прапануюцца такія віды ставак, як «ордынар», «сістэма», «экспрэс», і адмысловыя лініі з павышанымі каэфіцыентамі «экспрэс +».

Іншыя паслугі

«Пары-Матч» таксама з’яўляецца гульнявой кампаніяй. На сайце даступныя такія прадукты, як Покер, Казіно і Live Казіно. Покер-рум ад Parimatch уваходзіць у адну з найбуйнейшых сусветных сетак Ipoker, што дазваляе гульцам удзельнічаць ва ўсіх буйных турнірах і выйграваць квіткі на значныя афлайн чэмпіянаты. Казіно «Пары-Матч» прапануе мноства гульнявых аўтаматаў, а ў Live Казіно можна зрабіць стаўку на рулетцы або згуляць у блэк-джэк у рэальным часе і з рэальнымі сапернікамі. Па заявах афіцыйных прадстаўнікоў, у кампаніі працуе больш за 200 аналітыкаў і букмекераў, якія аналізуюць сітуацыю ў свеце спорту і даюць унікальныя каціроўкі на розныя падзеі.

Партнёрства

У Беларусі актыўна падтрымлівае спорт і спансіруе шмат федэрацый і чэмпіянатаў:

Узнагароды

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 16 лютага 2022.
  2. 1 2 О компании - Букмекерская контора Париматч (нявызн.). pm.by. Праверана 28 студзеня 2020.
  3. Конор МакГрегор – новый бренд-амбассадор Parimatch(нявызн.) . Информационно-аналитический портал Sostav.ua. Праверана 22 лютага 2019.
  4. Майк Тайсон став амбасадором української букмекерської компанії Parimatch(укр.) . Centernews (5 ліпеня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
  5. MTC (нявызн.). blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
  6. Букмекеры Беларуси(руск.) . News of Gambling. Праверана 28 студзеня 2020.
  7. Ліцэнзія БК Пары-Матч выдадзена Кюрасао (Curaçao)(недаступная спасылка)
  8. 1 2 Официально: Parimatch - лучший букмекер Беларуси (нявызн.). BY.Tribuna.com. Праверана 28 студзеня 2020.
  9. MTC (нявызн.). blocked.mts.ru. Праверана 28 студзеня 2020.
  10. Parimatch – единственная белорусская компания, попавшая в шорт-лист премии СНГ BISPO(руск.) . hockey.by. Праверана 28 студзеня 2020.
  11. Дмитрий Сергев и Parimatch получили премию “Открытие года” на Bispo Awards(англ.) . stavka.tv. Праверана 28 студзеня 2020.
  12. Parimatch увайшла у шорт-ліст у чатырох намінацыях SBC AWARDS 2019
  13. SBC Awards Winners 2020

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Букмекеры
Катэгорыя·Кампаніі Беларусі