Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.
У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.
У 2007 і 2010 партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.