wd wp Пошук:

Партызанскі атрад імя Махно

Партызанскі атрад імя Махно — партызанскі конны атрад, які, паводле Юркі Віцьбіча, з’яўляўся бальшавіцкім і правакатарскім, дзейнічаў на Беларусі. Атрад названы ў гонар украінскага анархіста Нестара Махно.

Шлях атраду

Атрад з’явіўся ўзімку 1923 года ў Сянькоўскім Бары каля Суража. Ніхто з тутэйшых жыхароў нічога не ведаў пра атрад, ды мясцовыя партызаны не прымкнулі да гэтага вялікага атрада. Гэтае фарміраванне да таго ж рухалася не лясамі, а дарогамі. Партызанскі атрад з правакацыйнай мэтай каля мястэчка Усвятаў разграміў кааператыў, падзяліўшы паміж сабой увесь ягоны небагаты набытак, а потым падпаліў і сам будынак, каб схаваць канцы ў ваду. Пасля такога пачатку атрад пачаў граміць усё, што траплялася на ягонай дарозе, збіваючы пры тым камуністаў і міліцыянтаў. Дзесьці каля Невеля Віцебскае ДПУ ўступіла ў бой з гэтым атрадам і потым само перастраляла ўсіх, хто ўцалеў пасля бою.

Партызанскі фальш

Паводле Юркі Віцьбіча, атрад ніхто з тутэйшых жыхароў не ведаў. Усе партызанскія згуртаванні не мелі цэнтральных баз забеспячэння і абозаў, а знаходзіліся ў хаўрусе з вёскамі, таму гэты новы атрад павінны былі б добра ведаць сяляне, чаго не было. Не магла быць не заўважанай і мова байцоў гэтага атрада — яны гаварылі на окаючым паволжскім дыялекце рускай мовы, а не на беларускай, як мясцовыя партызаны. Таксама яны, адкрыта называючы сябе партызанскім атрадам імя Махно, чамусьці не трымаліся ніякай канспірацыі, знаёмячы ўсіх са сваім маршрутам і выказваючы надзею, што да іх далучацца ўсе астатнія партызаны.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1923 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Партызанскія рухі