wd wp Пошук:

Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава

Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Целяханскага і Лагішынскага раёнаў.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Лунінец — Пінск падарвалі каля 580 рэек. Знішчылі 32 аўтамашыны, 7 чыгуначных мастоў, 74 масты на шашэйных і грунтавых дарогах і 52,3 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У ліпені 1944 года мініравалі грунтавыя дарогі Лунін — Багданаўка — Пагост-Загародскі — Лагішын, тут жа вялі баі з праціўнікам, які адступаў.

10 ліпеня 1944 года брыгада (771 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. 12—14 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Лагішына, станцый Лунін і Лоўча.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе