wd wp Пошук:

Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага

Партрэт Міхала Сервацыя Вішнявецкага, вялікалітоўскага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, намаляваны неведомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[2].

Гісторыя

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 201, 20; да 1941). Е. Петрус лічыў, што гэты твор належыць да групы партрэтаў Вішнявецкіх, якія захоўваліся ў нясвіжскім замку. Адлюстроўвае дзядзьку праўдападобнае ініцыятаркі серыі Уршулі Францішкі Радзівіл і адначасова швагра яе мужа Міхаіла Казіміра Рыбаньку, ваяводу віленскага і гетмана вялікага літоўскага[3]

Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[2].

Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей А. А. Зайцавым і І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве[2].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[2].

Апісанне

На партрэце Міхал Сервацы напісаны ў чырвоным жупане, паверх якога апранута кароткая кальчуга, а зверху яе — парадны паўдаспех з пазалочанымі берагамі, залацістымі кантамі і турэцка-татарскімі наручамі(руск.) бел. («карвашамі»)[4]. У час ваенных дзеянняў такога ахоўнага адзення ўжо не насілі. Гэта тыпова «сармацкі» парадны партрэт(руск.) бел., які дэманструе дзяржаўныя заслугі і значнасць асобы партрэтаванага[4]. Аб гэтым сведчаць перакінутая цераз левае плячо Вішнявецкага цёмна-сіняя муаравая(руск.) бел. стужка і чырвоны плашч на гарнастаевым падбоі(руск.) бел. з выявай ордэна Белага Арла як сведчанне таго, што хтосьці з яго продкаў быў каралём. На левым баку прышпілена шабля-карабела(руск.) бел. з сярэбраным з пазалотай дзяржаннем, на ногі абуты жоўтыя саф’янавыя(руск.) бел. боты або паўботкі з сярэбранымі абцасамі[4].

Выстаўкі

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 верасня 2019.
  2. 1 2 3 4 Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 222-223. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  3. Petrus J.(руск.) бел., Karpowicz T., Portrety osobistości dawnej Rzeczypospolitej w zbiorach Mińskich katalog wystawy. Krakow, 1991. S. 1-140
  4. 1 2 3 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Карціны XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных