wd wp Пошук:

Партрэт Аляксандра Астрожскага

Партрэт Аляксандра Януша Астрожскага, князя Заслаўскага, намаляваны мастаком барока Андрэасам Штэхам(укр.) бел.. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 11, 77; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968)[1].

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1969—1975 (Ленінград)[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне

На партрэце Аляксандр Януш апрануты ў прыдворны французскі касцюм[2]. На ім моднага карычнева-табачнага колеру бескаўняровы жустакор(укр.) бел. са шчыльным радам дробных залатых гузікаў ад шыі да ніжняга краю правай палы, а па краю левай — такім жа радам праразных петляў, аздобленых залатой ніццю. Па парыжскай прыдворнай модзе жустакор зашпілены толькі да сярэдзіны грудзей. Вельмі нізка размешчаныя і коса прарэзаныя кішэні з клапанамі таксама аздоблены радам гузікаў[2].

З-пад жустакора відаць расшытая залатымі і сярэбранымі ніткамі частка доўгай весты (камзола(руск.) бел.). Вельмі пышныя, пашыраныя ўніз рукавы тонкай белай кашулі завязаны вышэй запясця зялёнымі і чырвонымі стужкамі. Петлямі з такіх жа стужак перахоплены рукавы кашулі вышэй локця[2]. Канцы стужак заканчываюцца металічнымі наканечнікамі («эгійетамі(руск.) бел.»). Пучкамі такіх жа стужак упрыгожаны плечы і падвязкі панчох. З-пад кароткіх рукавоў жустакора выпушчана палоска іспанскіх карункаў(чэшск.) бел., сплеценых з залатых ніцей. Пучком стужак упрыгожаны мяккі стаячы каўнер кашулі з карункавым жабо(руск.) бел., выкладзеным зверху жустакора[2].

Штаніны нагавіц, якія нагадваюць падушкі, для захавання формы ў такім касцюме набівалі пакляй(руск.) бел., конскім воласам(руск.) бел.[2]. На нагах у Астрожскага надзеты пашытыя з такога ж карычнева-табачнага сукна панчохі, падвязаныя пад каленямі пучкамі стужак, і светла-карычневага колеру глыбокія туфлі на высокіх абцасах з усечаным наском, якія зашпілены на пад’ёме засцежкай у выглядзе вострага банта[2].

На галаве ў Астрожскага пышны алонжавы парык(руск.) бел., а злева, з проразі жустакора праглядвае эфес шаблі. Справа на століку ляжыць капялюш з шырокімі загнутымі палямі, краі якога аздоблены залатым пазументам(руск.) бел..

Выстаўкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 118-119. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. 1 2 3 4 5 6 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслаўскія