wd wp Пошук:

Партасава

Партасава (руск.: Портасово) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Любавіцкага сельскага паселішча. Насельніцтва — 3 жыхары (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 13 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 16 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Бярэзіна. За 11 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 462 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва