Пармеліёпсіс (Parmeliopsis) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Слаявіна ліставатая. Зверху жаўтавата-зеленаватая ці шараватая са сподкападобнымі пладовымі целамі (апатэцыямі) або сарэдыямі. Знізу светла-карычневая, прымацоўваецца да субстрату. Сумкі булавападобныя з аднаклетачнымі спорамі.
Адрозніваюцца 4 віды. Пашыраны ўсюды. На Беларусі сустракаецца пармеліёпсіс бляднеючы (Parmeliopsis pallescens), няпэўны (Parmeliopsis ambigua), цёмны (Parmeliopsis hyperopta). Трапляюцца ў лясах на дрэвах.