Параноідная шызафрэнія — тып шызафрэніі, падчас якой пераважнымі з’яўляюцца дадатнія сімптомы (трызненне і галюцынацыі); разлад мыслення, негатыўныя і кататанічныя сімптомы невыразныя або адсутнічаюць.
Трызненне ў гэтым тыпе шызафрэніі часта мае паранаідальны характар, найчасцей у клінічнай карціне выступаюць слыхавыя галюцынацыі; разлад афекту, волі і мовы не выступаюць, або амаль невідавочныя.
Найчасцей прысутнічае трызненне пераследу, пагоні, выкрадання думак.
Прагноз, як правіла, лепшы, чым для іншых тыпаў шызафрэніі, хвароба звычайна пачынаецца ў старэйшым узросце.