wd wp Пошук:

Паравіртуалізацыя

Паравіртуалізацыя (англ.: paravirtualisation) — спосаб ажыццяўлення віртуалізацыі. Спосаб і тэрмін былі прапанаваны ў 2002 ў выніку прац навукова-тэхнічнага «Праекту Дэналі» ў Універсітэце Вашынгтона, ЗША.

Асноўнае адрозненне спосабу ад поўнай віртуалізацыі ў тым, што гасцявыя машыны могуць паведамляць кіраўнічаму працэсу («гіпервізару» — hypervisor) пра свае намеры адносна выкарыстання рэсурсаў і г.д. Гэта дазваляе дасягаць большай эфектыўнасці выкарыстання апаратных рэсурсаў і лепшай прадукцыйнасці гасцявых машын.

VMI

Рэальнае ўвасабленне такога спосабу было прапанаванае спажыўцам праграма-тэхнічнай кампаніяй «Ві-Эм-Вэа» (VMware Inc.) у 2005 г. у выглядзе спецыфікацыі інтэрфейсу такой віртуалізацыі, VMI («інтэрфейс віртуальнай машыны»). У далейшым кампанія дадае падтрымку гасцявых машын, здольных да паравіртуалізацыі, у свае прадукты.

У 2006 кампанія выпусціла спецыфікацыю VMI як адкрытую спецыфікацыю і супрацоўнічае з супольнасцю адкрытых праграм (у тым ліку, з распрацоўшчыкамі з IBM, Vmware, Red Hat, XenSource) дзеля распрацоўкі на аснове VMI інтэрфейсу паравіртуалізацыі, які б дазваляў множныя кіраўнічныя працэсы-гіпервізары (paravirt-ops)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Віртуалізацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0