Папільнянскі раён[1] (укр.: Попільнянський район) — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Папільня[1] (укр.: Попільня).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 32380 чалавек, плошча — 1037 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 30 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 3 пасёлкі сельскага тыпу і 43 сяла.