wd wp Пошук:

Пан міністар

«Пан міністар» — п’еса Францішка Аляхновіча. Упершыню надрукавана ў 1924 годзе ў Вільні. Упершыню пастаўлена ў 1942 годзе на памосце Мінскага беларускага тэатра.

Змест

Галоўная дзея п’есы — высмейванне людзей, якія далучыліся да замагання за стварэнне беларускай дзяржавы толькі з-за жадання атрымаць высокія пасады. Філімон Пупкін — карыкатура на Тодара (Хведара) Вернікоўскага[1] (1861—1938). У снежні 1917 — красавіку 1918 года стаў скарбнікам Менскага беларускага прадстаўніцтва, у красавіку 1918 года ўведзены ў Раду БНР. Ва ўрадзе Р. Скірмунта (з чэрвеня 1918 года) — дзяржаўны скарбнік, ва ўрадзе Я. Серады — народны пісар гандлю і прамысловасці. Са снежня 1918 года жыў у Вільні, пазней у Гродне. Пасля 1921 года — у Вільні. У 1928—1929 гадах рэдактар газеты «Грамадзянін». Адзін з арганізатараў таварыства «Прасвета».

Зноскі

  1. Філімон Пупкін — карыкатура на Тодара (Хведара) Вернікоўскага(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·П’есы Францішка Аляхновіча
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта