wd wp Пошук:

Панцырныя рыбы

Панцырныя рыбы, або плакадэрмы (Placodermi) — клас сківічнаротых (Gnasthostomata), якія жылі ў палеазоі, пачынаючы з ранняга сілура. Росквіт панцырных рыб прыйшоўся на дэвон, аднак у яго канцы клас гэтых рыб цалкам вымер. Раннія панцырныя рыбы жылі выключна ў прэснай вадзе, але пазней яны перасяліліся і ў мора.

Характэрнай прыкметай панцырных рыб была абароненасць галавы і тулава касцяным панцырам. Самым буйным з прадстаўнікоў быў дунклеастэй, дасягаў 10 метраў у даўжыню.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Панцырныя рыбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных