wd wp Пошук:

Пантуаз

Пантуаз (фр.: Pontoise, уласна «мост цераз Уазу»; лац.: Pontisara, Pons Isarae, Brivisara, Briva Isarae, Pontesia, Pons Esiae) — паўночна-заходні прыгарад Парыжа, які з 1964 года з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента Валь-д’Уаз. Насельніцтва — 27 494 жыхары (1999).

Пантуаз — сталіца гістарычнай вобласці Вексен — быў далучаны да каралеўскага дамена ў 1064 годзе і граў асабліва бачную ролю падчас Стагадовай вайны, калі яго двойчы захоплівалі англічане. У XVI і XVII стагоддзях у Пантуазе неаднаразова праходзілі пасяджэнні Парыжскага парламента. Горад моцна пацярпеў падчас франка-прускай і Другой сусветнай войнаў.

Зноскі

  1. https://www.insee.fr/fr/information/3363419
  2. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Sandre
  4. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  5. 1 2 Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыгарады Парыжа
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Валь-д’Уаз
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных