wd wp Пошук:

Пандыверэ

Пандыверэ[1] (эст.: Pandivere kõrgustik) — адно з чатырох найбуйнейшых узвышшаў у паўночнай і цэнтральнай частцы Эстоніі. Размешчана на хвалістай раўніне вышынёй да 166 м. Названа ад аднайменнай вёскі Пандыверэ (эст.: Pandivere) воласці Вяйке-Маар’я (эст.: Väike-Marja) павета Ляэнэ-Вірумаа, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы Эстоніі.

Прасціраецца паміж Ракверэ і Пайдэ, даходзячы на ​​поўдні да возера Выртс’ярв. Складзена пераважна з вапнякоў. Вышыня над узроўнем мора на ўскраінах узвышша 80 м; найвышэйшыя пункты — Эмумягі (эст.: Emumägi, 166 м, гэта максімальная адзнака над узроўнем мора ў Паўночнай Эстоніі), Келаверэ (эст.: Kellavere Mägi, 156 м) і Эбаверэ (эст.: Ebavere mägi, 146 м).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Эстоніі
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узвышшы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геаграфія Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара