wd wp Пошук:

Пандора

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пандора, значэнні.

Жуль Жазеф Лефеўр, Пандора з куфэркам, 1882

Пандора (стар.-грэч.: Πανδώρα — «адораная ва ўсім») — імя міфічнай уладальніцы чароўнага куфэрка з усімі бедамі і надзеяй.

Сюжэт і яго развіццё

У старажытнагрэчаскіх міфах першая жанчына на зямлі. Створана Гефестам на загад Зеўса, які змяшаў зямлю і ваду, пры ўдзеле іншых багоў. Афіна дала ёй душу, а кожны з іншых па падарунку, Зеўс даў ёй цікаўнасць у падарунак. Сатыры прынеслі яе да Эпіметэя разам з чанам, які Зеўс загадаў ніколі не адчыняць.

Пандора стала жонкай Эпіметэя, малодшага брата Праметэя. Ад мужа яна даведалася, што ў доме ёсць чан (альбо піфас), які ні ў якім разе нельга адчыняць. Калі парушыць забарону, увесь свет і яго насельнікаў чакаюць незлічоныя беды. Паддаўшыся цікаўнасці, яна адкрыла яго, і беды абрынуліся на свет. Калі Пандора закрыла чан, то на дне яго, па волі Зеўса, засталася толькі Надзея.

Гэта імя насіла таксама дачка афінскага цара Эрэхтэя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Міфы Фесаліі
Катэгорыя·Першалюдзі
Катэгорыя·Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў
Катэгорыя·Выдуманыя жанчыны