wd wp Пошук:

Панамскія дакументы

Краіны, грамадзяне каторых фігуруюць у «Панамскіх дакументах»

Панамскія дакументы [1], панамагейт [2], «Панамскі архіў» [3] або «Панамскае дасье» [4] - нефармальная назва ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Панамскай юрыдычнай кампаніі Mossack Fonseca, якую СМІ ў 2012 годзе называлі лідарам галіны ў краіне [5].

Дакументы былі атрыманы нямецкай газетай Süddeutsche Zeitung у 2015 годзе ад ананімнай крыніцы. На працягу года група міжнародных журналістаў пад эгідай амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ) вывучала дакументы. Публікацыя вынікаў расследавання адбылася 3 красавіка 2016 года [6]. ICIJ адмовілася публікаваць у адкрытым доступе як сам архіў, так і копіі дакументаў з яго [7]. Вынікі даследаванняў дакументаў ахопліваюць перыяд з 1977 па 2015 гады [8]. Асноўнай тэматыкай апублікаваных вынікаў стала выкрыццё наяўнасці схаванай уласнасці палітыкаў і звязаных з гэтым канфліктаў інтарэсаў.

Меркаваны архіў памерам у 2,6 тэрабайта змяшчае 11,5 мільёна файлаў, у якіх згадваецца мноства цяперашніх і былых сусветных лідараў, высокапастаўленых чыноўнікаў і вядомых людзей [9]. У матэрыялах згадваецца, у прыватнасці, 12 дзеючых і былых кіраўнікоў дзяржаў [10].

Спасылкі

  1. «Панамскі фінансавы канал» — Панамскія дакументы
  2. Панамагейт(нявызн.). interfax.ru.
  3. Панамскі архіў: як СМІ выкрылі вялізную сетку афшораў па ўсім свеце
  4. Андрей Колесников. Владимир Путин за другом в карман не полез // Газета «Коммерсантъ». — 2016-08-04. — Вып. 60. — С. 3.
  5. http://www.economist.com/node/21552196
  6. Panama Papers: Putin associates linked to ‘money laundering’ // BBC
  7. Глава ICIJ: публикация «Панамских документов» по офшорам не была направлена против России(нявызн.). ТАСС. Праверана 7 красавіка 2016.
  8. Журналисты рассказали об офшорах 12 действующих и бывших мировых лидеров
  9. «Новая газета» опубликовала расследование об офшорах друга Путина(нявызн.). Meduza. Праверана 3 красавіка 2016.
  10. The Panama Papers: how the world’s rich and famous hide their money offshore // The Guardian
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нефармальная эканоміка
Катэгорыя·Карупцыя
Катэгорыя·Эканамічныя праблемы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фінансавыя скандалы