wd wp Пошук:

Паліты палівальшчык

«Паліты палівальшчык» (фр.: L’Arroseur arrosé) — французскі кароткаметражны нямы фільм 1895 года. Адзін з першых фільмаў, знятых братамі Люм’ер, першая пастановачная кінакамедыя. Для прасоўвання фільма быў створаны першы ў гісторыі кінаплакат. «Паліты палівальшчык» меў вялікі поспех у публікі, быў зняты ў трох варыянтах і выклікаў цэлы шэраг перайманняў.

Сюжэт

Карціна складаецца з аднаго кадра без інтэртытраў. Садоўнік палівае расліны з вадаправоднага шланга. Хлопчык незаўважна для садоўніка наступае на шланг, і вада перастае цячы. Садоўнік здзіўлена зазірае ў наканечнік, хлопчык вызваляе шланг, і вада пад ціскам ударае садоўніку ў твар. Ён губляе шланг, у лютасці азіраецца, бачыць хулігана, кідаецца за ім, даганяе і карае яго[1].

Ацэнкі

Кіназнаўцы неаднаразова падкрэслівалі, што гэты фільм вылучаецца сярод прадукцыі «родапачынальнікаў кінематографа» і мае асаблівае значэнне ў яго гісторыі. Гісторык кіно Ежы Цёпліц(польск.) бел., характарызуючы фільмы Люм’ераў як рэпартажныя, пісаў, што сярод іх быў і адзін інсцэніраваны — «Паліты палівальшчык», які з’яўляецца прадвеснікам усіх мастацкіх фільмаў: «Нескладаная гісторыя пра хлопчыка, які наступіў на водаправодны шланг, стала тэмай першай мастацкай карціны са сцэнаром і акторамі (хоць і аматарамі)»[2].

На думку гісторыка кіно Жоржа Садуля(фр.) бел., «Паліты палівальшчык» разам з фільмам «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла-Сьёта» — самы папулярны фільм братоў Люм’ер, які, не валодаючы тэхнічнымі вартасцямі першага, дзякуючы наяўнасці сцэнара набыў вядомасць і значнасць: «Поспех сюжэту ў фільме адкрыў дарогу кінамастацтву»[3].

Зноскі

  1. Разлогаў К. Э. Луна і Палівальшчык // Планета кіно. — М.: Эксмо, 2015. — С. 16—20. — 408 с. — ISBN 978-5-699-69079-4.
  2. Цёпліц Ежы. Гісторыя кінамастацтва. — М., 1968. — Т. 1. 1895—1927. — С. 29. — 338 с.
  3. Садуль Жорж. Гісторыя кінамастацтва. Ад яго зараджэння да нашых дзён. — М.: Иностранная литература, 1957. — С. 31. — 464 с.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нямыя фільмы
Катэгорыя·Фільмы 1895 года
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы
Катэгорыя·Кінакамедыі Францыі
Катэгорыя·Кароткаметражныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы французскіх рэжысёраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай