Палісарыё або Народны фронт вызвалення Сегіет-эль-Хамра і Рыа-дэ-Ора (ад ісп.: Frente Popular de Liberación de Saguía el Hamra y Río de Oro) — ваенная арганізацыя, якая дзейнічае ў САДР і Заходняй Сахары. Пасля мараканскай акупацыі рэгіёну Палісарыё пачаў партызанскую вайну супраць Марока. У 1990 годзе пачаў дзейнічаць рэжым спынення агню ў Заходняй Сахары. Палісарыё цяпер з’яўляецца членам Афрыканскага Саюза.