wd wp Пошук:

Паліна Пятроўна Смолава

Палі́на Смо́лава (нарадзілася 3 верасня 1980 года ў Мінску) — беларуская і расійская спявачка, прадстаўніца Беларусі на конкурсе Еўрабачанне-2006 з песняй Mum (Мама).

Біяграфія

Паліна Смолава нарадзілася 3 верасня 1980 года ў Мінску. Яе кар’ера пачалася з удзелу ў дзіцячых фальклорных калектывах. Паліна спявала ў дзіцячым фальклорным тэатры «Госціца», у ансамблі беларускай народнай песні «Жавараначкі». Спявачка скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, музычнае вучылішча імя Глінкі, аддзяленне сольнага народнага спеву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Была кіраўніцай дзіцячага ансамбля беларускай народнай песні «Цернічка». Артыстка Моладзевага тэатра эстрады, салістка аркестра ГУУС Мінгарвыканкама. Мае званне прапаршчыка.

Летам 2005 года Паліна Смолава заваявала Гран-пры на конкурсе маладых выканаўцаў міжнароднага фестываля «Славянскі базар 2005»

У 2006 брала актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах, выступаючы на канцэртах «За Беларусь!».

У ліпені 2007 займае чацвёртае месца на конкурсе «Новая волна» у Юрмале.

У 2008 і 2012 гадах становіцца фіналісткай расійскага адбора на Еўрабачанне.

З 2011 года Паліна Смолава пачынае самастойную дзейнасць, у тым ліку піша ўсе песні. Вынікам гэтай працы стаў чацвёрты ў яе дыскаграфіі і першы аўтарскі альбом «С чистого листа…» (2013).

Асабістае жыццё

У 2008 годзе пераязджае да мужа ў Маскву. Мае дачку Руслану.

Дасягненні і ўзнагароды

У 2005 годзе атрымала ганаровае званне «Мінчанка года». Па выніках галасавання «Тэлепартацыі-2005» (Першай музычнай прэміі рэспублікі) Паліна Смолава названа «Экспрэсіяй года».

Выступ на Еўрабачанні

10 лютага 2006 года былі названыя імёны трох фіналістаў рэспуліканскага адборачнага туру міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2006». Імі сталі Паліна Смолава з песняй «Мама», Алена Грышанава з кампазіцыяй «You Can’t Stop This Dance» і гурт «Лявоны» з песняй «Come back». Фінал беларускага туру «Еўрабачання-2006» прайшоў 24 лютага 2006 года. У гэты дзень журы вызначыла афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі на песенным форуме. На «Еўрабачанні-2006» выступіла Паліна Смолава. Песня, з якой яна выступала, была напісана спецыяльна для еўрапейскага конкурсу кампазітарам Сяргеем Сухамліным і паэтам Андрэем Касцюгавым. Суправаджаў выступ Паліны танцавальны балет Сяргея Епіхава. Конкурсныя строі для артысткі распрацаваў беларускі дызайнер Іван Айплатаў.

Смолава не прайшла ў фінал Еўрабачання, заняўшы 22 месца з 23.

Дыскаграфія

Папярэднік:
Анжаліка Агурбаш

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

2006
Пераемнік:
Дзмітрый Калдун

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2006