wd wp Пошук:

Паліна Дзянісаўна Асіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Асіпенка. Паліна Дзянісаўна Асіпенка (25.9(8.10).1907, сяло Наваспасаўка, цяпер сяло Асіпенка, Бярдзянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна — 11 мая 1939) — савецкая ваенная лётчыца, маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1932.

Біяграфія

Скончыла Качынскую авіяцыйную школу (1932), служыла ў вынішчальнай авіяцыі малодшым лётчыкам і камандзірам звяна. Устанавіла 5 міжнародных жаночых рэкордаў. Найбольш вядомыя беспасадкавы пералёты, зробленыя Асіпенка ў 1938 па маршрутах: Севастопаль — Еўпаторыя — Ачакаў — Севастопаль; Севастопаль — Архангельск (на гідрасамалёце было пройдзена 2416 км за 10 гадзін); Масква — раён Камсамольска-на-Амуры (24-25 верасня разам з В. С. Грызадубавай і М. М. Расковай за 26 гадз. 29 хв. была пройдзена адлегласць у 6450 км). Асіпенка загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. Осипенко Полина Денисовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Жанчыны-авіятары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Екацярынаслаўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Разанскай вобласці