wd wp Пошук:

Палявы лунь

Circus cyaneus

Палявы лунь (Circus cyaneus) — від птушак рода Луні сямейства Ястрабіныя.

Апісанне

Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100—120 см. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая. Маладыя падобныя да самкi. Самец толькi праз некалькi гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях i жываце.

Пашырэнне

Аддае перавагу адкрытым прасторам — стэпу, сфагнавым балотам, зарослым прыбярэжным лугам, высечкам, мелкаводным азёрам з густой расліннасцю і верасовым пустэчам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Падвiды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ястрабіныя
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай