wd wp Пошук:

Палявы верабей

Палявы верабей (Passer montanus) — шырока распаўсюджаная птушка сямейства вераб’іных, блізкі сваяк жыхара гарадоў дамавога вераб’я. У адрозненне ад апошняга, у меншай ступені залежыць ад чалавека.

Апісанне

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20-22 см. Светла-карычневая «шапачка», белыя шчокi з чорнай плямай, чорнае горла. Маладыя таксама з карычневай «шапачкай», але чорная пляма на шчоках менш выразная.

Крыху драбнейшы за дамавога вераб’я, адрозніваецца ад яго ў першую чаргу карычневай шапачкай на галаве, выразнымі чорнымі плямамі на белых шчоках, значна меншым па памеры чорным «нагруднікам» на горле і каўнерчыкам белых пёраў па баках шыі.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя Iсландыi i крайняй поўначы), Марока, Тунiс, Азія (акрамя крайняй Поўначы, Індыі і Блізкага Усходу) да Ахоцкага мора i Сахалiна, Японія, Філіпіны, Iнданезiя, Малайскі архіпелаг. На Беларусі звычайны і месцамі шматлікі аселы від.

Сустракаецца на ўскраінах населеных пунктаў, у закінутых селішчах і паблізу ад пасеваў збожжавых культур, садоў і вінаграднікаў. У дзікай прыродзе распаўсюджаны ў светлых лясах, хмызняковых зарасніках і стэпах.

Аселы, папуляцыі з крайняй Пнарэала нерэгулярна пералётныя. Вядомы пералёты да Iсландыi. Нерэгулярныя пералёты могуць мець характар iнвазii ў некаторыя гады, пасля якiх птушкi могуць займаць тэрыторыi на поўдні. У XX ст. гэта адбывалася на Корсiцы, Сардзiнii i Мальце, а таксама, верагодна, у Iрландыi.[1]

Асаблівасці біялогіі

Статкавая птушка, вядзе аселы альбо вандроўны спосаб жыцця.

Гняздо адзiночнае або ў рэдкай калонii, у дуплах (як натуральных, так і штучных), а таксама ў шчылінах дамоў, яроўі скал, у аснове гнёздаў птушак сярэднiх памераў, у старых гнёздах малых птушак. Рэдка на дрэвах памiж галiнкамi (напр., у густых хваёвых) або ў кусце (напр., глогу). У выглядзе пляскатага шара з бакавой уваходнай адтулiнай, няшчыльнае. У дупле або нары добра звiтае, але няшчыльнае. Знешняя частка з карэнiшчаў i карэньчыкаў травы, саломы, сцёблаў бур’яну, тонкiх галiнак, лiсця і завялых раслінных валокнаў. Багатая высцілка з моху, воўны, валосся i вялікай колькасці пёраў, яна даходзіць да ўваходнай адтуліны.

Яйкі

Яек звычайна 5-6 (часам 2-7, але можа быць 1-9), звычайна ад падоўжаных да элiптычных, з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая нават у адной i той жа кладцы: ад белых i светла-шэрых або светла-блакітных да светла-жоўта-зеленаватых. Плямы (колькасць і размяшчэнне вельмі разнародныя) звычайна з рознымі адценнямі шэрага або карычневага, часам пурпуровага. Плямкi могуць быць згушчаныя на шырэйшым канцы або ўтвараць кальцо вакол яго, у той жа час вузейшы канец без плямак.

Зноскі

  1. http://www.ptushki.org/guide/bird/297.html#sthash.GT9ijVlq.dpuf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Вераб’іныя
Катэгорыя·Птушкі Аўстраліі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе