wd wp Пошук:

Пальмавы злодзей

Краб-разбойнік, пальмавы злодзей (Birgus latro) — від дзесяціногіх ракападобных з надсямейства ракаў-пустэльнікаў.

Апісанне

Дасягае ў даўжыню 35 см пры масе да 4 кг. Прыстасаваўся да жыцця на сушы. Жабры рэдукаваныя. У дыханні ўдзельнічаюць гронкападобныя вырасты сценак жаберных поласцей, размешчаных пад карапаксам. Развіты органы абаяння.

Пашырэнне

Распаўсюджаны на трапічных астравах Індыйскага і ў заходняй частцы Ціхага акіяна. Днём крабы хаваюцца ў норах, якія пакідаюць толькі ноччу.

Асаблівасці біялогіі

Дарослыя асобіны жывуць на сушы, для размнажэння вяртаюцца да марской вады. Маладыя асобіны нагадваюць ракаў-пустэльнікаў: хаваюць мяккае брушка ў пустыя ракавіны малюскаў. Пасля некалькіх лінек шчыткі брушка цвярдзеюць, брушка падгінаецца пад грудзі (асобніны вонкава робяцца падобнымі на крабаў), і жывёліны пакідаюць ракавіну.

Кормяцца пладамі пальм (адсюль назва), падаллю, драпежнічаюць, нападаючы на аслабленых жывёл. Актыўныя ўначы. схованкі (шчыліны між камянямі, вырытыя ў пяску ямкі і інш.) высцілаюць расліным матэрыялам, які захоўвае павышаную вільготнасць. Моцныя кляшні дазваляюць пальмаваму злодзею падымацца па ствалах дрэў.

Для размнажэння самка ідзе ў мора, дзе з аплодненых яец выходзяць лічынкі. Лічынкі, што вылупіліся з яец, асядаюць на дно. Цераз 2–3 месяцы выходзяць у зону прыліва, а затым поўнасцю губляюць сувязь з морам.

Промысел і ахова

Мяса рака ўжываюць у ежу.

Від занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1767 годзе
Катэгорыя·Дзесяціногія ракападобныя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0