Палонскі раён[1] (укр.: Полонський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Палоннэ[1] (укр.: Полонне).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 45187 чалавек, плошча — 866 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 17 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 44 сяла.