wd wp Пошук:

Палац для Пуціна. Гісторыя найбуйнейшага хабару

«Палац для Пуціна» (руск.: Дворец для Путина. История самой большой взятки) ― дакументальны фільм-расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.

У фільме разпавядаецца пра Уладзіміра Пуціна і «самы вялікі крадзёж у расійскай гісторыі», гэта значыць пра рэзідэнцыю Ідакапас на беразе Чорнага мора ў раёне Геленджыка. Паводле заявы аўтараў фільма, рэзідэнцыю пабудавалі за кошт складанай карупцыйнай сістэмы, якая фактычна кантралюецца Уладзімірам Пуціным праз давераных асоб.

Фільм паказвае, што гэта самая дарагая рэзідэнцыя ў свеце коштам 100 мільярдаў рублёў, яна займае плошчу 7800 гектараў (78 км²), у 39 разоў большая за Княства Манака і нагадвае дзяржаву ў дзяржаве. Як сцвярждаецца, яна належыць Пуціну і фінансавалася таемна з грошай, частка з якіх належала дзяржаўнай кампаніі. У фільме Пуціна ў некалькіх фотамантажах (у тым ліку ў мініяцюры) параўноўваюць з Каралём-Сонцам Людовікам XIV. Музыка таксама была падабрана ў адпаведнасці з гэтым стылем: барочныя творы на старадаўніх інструментах.

Фільм выйшаў 19 студзеня 2021 года на відэахостынгу YouTube. 28 студзеня колькасць яго праглядаў на YouTube перавысіла 100 мільёнаў[2].

Сюжэт

У пачатку фільма ўтрымліваецца заклік выйсці на пратэсты 23 студзеня 2021 года са патрабаваннямі аб вызваленні Аляксея Навальнага, рэжысёра фільма, які быў затрыманы па прыбыцці ў Расію пасля лячэння і праходжання рэабілітацыі ў Германіі ў сувязі з атручваннем.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (not translated to mul), (not translated to mul), (not translated to mul) YouTube — 2005.
  2. nn.by
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·2021 год у Расіі
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы Расіі
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2021 года