wd wp Пошук:

Палац герцагаў Бургундскіх

Палац герцагаў Бургундскіх (фр.: Le palais des ducs et des États de Bourgogne) — былая рэзідэнцыя бургундскіх герцагаў у сталіцы Бургундыі — горадзе Дыжоне.

Самая старажытная частка палаца — Барская вежа. Яе будаўніцтва пачалося пры Філіпе Адважным у 1365 г. Пры Філіпе Добрым у рэзідэнцыі герцагаў з’явілася вежа, якая носіць яго імя. Пышныя гатычныя надмагіллі герцагаў Філіпа Адважнага і Іаана Бясстрашнага працы Слютэра перанесены ў палац са скасаванага кляштара Шанмоль.

Большасць збудаванняў комплексу былі ўзведзены ў XVII—XVIII стагоддзях у стылі французскага класіцызму. У цяперашні час у палацы размяшчаецца Дыжонскі музей выяўленчых мастацтваў з рэдкім зборам старафранцузскага і старанідэрландскага жывапісу.

Палац герцагаў Бургундскіх

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэзідэнцыі кіраўнікоў
Катэгорыя·Дыжон
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палацы Францыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96