wd wp Пошук:

Палац Сан-Бенту

Франтон у стылі класіцызму.

Палац Сан-Бенту або Палац Нацыянальнага сходу (парт.: Palácio de São Bento) — рэзідэнцыя партугальскага парламента ў цэнтры Лісабона. Пабудаваны ў XVII ст. у духу маньерызму як парадны будынак бенедыкцінскага манастыра. Пасля перабудоўваўся, асабліва пасля землетрасення 1755 года. Пры секулярызацыі манастырскіх уладанняў у 1834 канфіскаваны ў царквы і перададзены дзяржаве як рэзідэнцыя Картэсаў. Плошча перад палацам — традыцыйнае месца палітычных дэманстрацый. Паблізу палаца — сучасная прыбудова і рэзідэнцыя прэм’ер-міністра Партугаліі.

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славутасці Лісабона
Катэгорыя·Будынкі парламентаў
Катэгорыя·Палацы Партугаліі