wd wp Пошук:

Палац Ракоўскіх

Палац Ракоўскіх (укр.: Палац Раковських) — архітэктурнае збудаванне ў вёсцы Казынці у Вінніцкай вобласці.

Гісторыя палаца

Названы ў гонар памешчыка Ракоўскага, які валодаў вёскай у ХІХ стагоддзі і пабудаваў гэты палац у часы свайго кіравання.

Будынак палаца будаваўся ў два этапы: спачатку быў перабудаваны невялікі палац, а пазней — вялікі трохпавярховы будынак. Вакол будынкаў вялізны парк, які займае ажно восем гектараў. У часы праўлення Ракоўскага слугі старанна даглядалі газон і дрэвы ў парку. Паводле сьведчаньняў відавочцаў, спадар Ракоўскі валодаў адным з першых аўтамабіляў. Падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння ва ўсім палацы размяшчалася вайсковая частка.

Школа на тэрыторыі палаца адкрыта ў 1862 годзе і, бадай, з’яўляецца самай старой у вобласці. З моманту адкрыцця ў ёй вучыліся 6 хлопчыкаў, а ў 1869 годзе пачалі набіраць дзяўчынак. У школе вучыліся былы старшыня Вярхоўнага суда Васіль Анапенка, генералы Валерый Беўз і Аляксандр Беўз, мастак Фёдар Панчук, контр-адмірал ВМФ Іван Князюк, галоўны архітэктар Адэсы М. Цыркун і галоўны уролаг Вінніцы М. Білаус.[1]

Сучасны стан

Сёння (па стане на 2022 год) у галоўным корпусе знаходзіцца сярэдняя школа, у невялікім палацы — інтэрнат для настаўнікаў.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Зноскі

  1. Палац Раковських у Липовецькому районі
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лыпавэцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0