wd wp Пошук:

Палацца Фарнезэ

Пра іншыя маёнткі роду Фарнезэ гл. віла Фарнезэ і віла Фарнезіна.

Сучасны выгляд Палацца Фарнезэ — пасольства Францыі

Палацца Фарнезэ (італ.: Palazzo Farnese) — рымскі палац (палацца), лічыцца адным з узораў рэнесанснага стылю. Ужо больш за стагоддзе ў палацы размяшчаецца пасольства Францыі.

Стварэнне палацца Фарнезэ звязана з імёнамі Антоніа да Сангала Малодшага, Мікеланджэла і Віньёлы. Да 1546 года будаўніцтва вёў Антоніа да Сангала. Ён пабудаваў трохпавярховы будынак, праз парадны ўваход якога, размешчаны ў цэнтры, адкрываўся від на ўнутраны дворык, а адтуль — праз аркаду лоджыі — на Тыбр. Была нават ідэя пабудаваць мост, які звязаў бы палацца Фарнезэ з вілай Фарнезіна, якая знаходзіцца на процілеглым беразе ракі і належала той жа сям’і. Мікеланджэла, які ўзначаліў працу ў 1546 годзе, унёс шэраг змен, у прыватнасці дапоўніў галоўны фасад велізарным карнізам, які выступае наперад і надае яму манументальнасць і завершанасць. Фасад з боку віа Джуліа створаны Віньёлай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Будынкі і калекцыі роду Фарнезэ
Катэгорыя·Славутасці Рыма