wd wp Пошук:

Палацца Памфілі

Палацца Памфілі (італ.: Palazzo Pamphilj) — палац, які выходзіць на П’яцца Навона ў Рыме (Італія), пабудаваны ў стылі барока з 1644 па 1650 год.

У 1470 годзе Антоніа Памфілі купіў тры дамы на паўднёвым боку П’яцца Навона. У 1644 годзе яго нашчадак Джавані Батыста Памфілі становіцца Папам Інакенціем X (1644-1655). Ён прызначыў Джыралама Райнальдзі, а пазней і Франчэска Бараміні, архітэктарамі новага палаца Памфілі. Джыралама Райнальдзі стварыў фасад палаца. Галерэя, упрыгожаная фрэскамі П’етра да Картоны, вялікая зала і авальныя лесвіцы належаць аўтарству Франчэска Бараміні. Інакенцій X падарыў палац сваёй сваячцы Алімпіі Майдальчыні, якая мела ў той час вялікі ўплыў на палітыку.

23 залы палацца Памфілі ўпрыгожаны шматлікімі фрэскамі вядомых мастакоў — Джачынта Джэміньяні, Гаспара Дзюгэ, П’ера Франчэска Молы і іншых. Будынак мае тры ўнутраных двары. У 1652-1672 гадах у комплекс палаца была ўбудавана царква Сант-Аньезэ-ін-Агонэ.

З 1920 года ў Палацца Памфілі размяшчаецца пасольства Бразіліі ў Рыме. Сам будынак перайшоў ва ўласнасць дзяржавы Бразіліі ў 1964 годзе[1]. Яшчэ адзін палац сям’і Дорыа-Памфілі размешчаны таксама ў Рыме, а трэці палац знаходзіцца ў Вальмантонэ ў правінцыі Рыма.

Зноскі

  1. Ambasciata del Brasile a Roma: Palazzo Pamphilj Архівавана 14 мая 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·З’явіліся ў 1650 годзе
Катэгорыя·Палацы Рыма