wd wp Пошук:

Палацца Кантарыні дэль Бавола

Палацца Кантарыні дэль Бавола (італ.: Palazzo Contarini del Bovolo) — палац у Венецыі, у раёне Сан-Марка.

Гісторыя

Палац быў пабудаваны ў 1499 годзе для П’етра Кантарыні. Галоўная асаблівасць палаца — ажурная вітая лесвіца (архітэктар Джавані Кандзі). Лесвіца вядзе на аркаду, з якой адкрываецца чароўны панарамны від на гарадскія дахі. У наш час лесвіца аднаўляецца і зачынена для наведвання. Палац размешчаны ў мала наведвальным завулку каля Кампа Манін, недалёка ад моста Рыяльта.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт палаца Архівавана 7 мая 2006.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1499 годзе
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Катэгорыя·Палацы Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты