wd wp Пошук:

Палацца Барбара

«Услаўленне сям’і Барбара», Джавані Батыста Т'епола

Палацца Барбара (італ.: Palazzo Barbaro) — два палаца, якія прылягаюць адзін да аднаго ў Венецыі на Гранд-канале ў раёне Сан-Марка. Размяшчаюцца побач з палацца Каваллі-Франкеці.

Былі пабудаваны для сямейства Барбара. Першы з двух палацаў быў пабудаваны ў гатычным стылі ў 1425 годзе, архітэктар Джавані Бон. Другі, у стылі барока быў спраектаваны ў 1694 годзе архітэктарам Антоніа Гаспары.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у стары палацца прыязджала шмат вядомых асоб. Сярод госцяў сям’і амерыканскіх мільянераў Кёртысаў з Бостана былі Роберт Браўнінг, Клод Манэ, Джон Сінгер Сарджэнт, Джэймс Уістлер. А пісьменнік Генры Джэймс напісаў у гэтым доме свой твор «Паперы Асперна».

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://venice.jc-r.net/palaces/barbaro-curtis.htm
  2. http://venezia.jc-r.net/palazzi/barbaro-curtis.htm
  3. http://venedig.jc-r.net/palazzi/barbaro-curtis.htm

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Венецыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Катэгорыя·Палацы Венецыі