Палажэ́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палажэвічы.
Сельсавет размешчаны за 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад горада Старыя Дарогі. Мяжуе з Пасецкім і Старадарожскім сельскімі Саветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці і Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
Палажэвіцкі сельсавет утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кармазоўскага і Крываноскага сельсаветаў[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слуцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў[2].
У склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў:
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1402 чалавекі[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].