wd wp Пошук:

Падэрборнскі ўніверсітэт

Падэрборнскі ўніверсітэт (ням.: Universität Paderborn) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Падэрборн.

Агульная характарыстыка

Універсітэт - адзін з чатырнаццаці дзяржаўных даследчых універсітэтаў у зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў Германіі. Ён быў заснаваны ў 1972 годзе. 20 000 студэнтаў былі залічаны ва ўніверсітэт у зімовы семестр 2016/2017 года. Прапануе 62 праграмы навучання.

Ва ўніверсітэце ёсць некалькі лаўрэатаў прэміі імя Готфрыда Вільгельма Лейбніца, якая прысуджаецца Нямецкім даследчым фондам. Універсітэт цесна супрацоўнічае з Інстытутам Хайнца Ніксдорфа, Цэнтрам паралельных вылічэнняў Падэрборна і двума Інстытутамі Фраўнгофера для даследаванняў у галіне інфарматыкі, матэматыкі, электратэхнікі і квантавай фатонікі.

У 2018 годзе ў Інстытуце Хайнца Ніксдорфа ўніверсітэта быў дасягнуты сусветны рэкорд па аптычнай перадачы дадзеных з хуткасцю 128 гігабіт у секунду. Акадэмічны рэйтынг сусветных універсітэтаў 2018 года, вядомы як “Шанхайскі рэйтынг”, паставіў гэты ўніверсітэт у на 50-75 месца ў свеце па напрамку “Матэматыка”.

Факультэты

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі