wd wp Пошук:

Падцёсава

Падцёсава (руск.: Подтёсово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Енісейскім раёне Краснаярскага края. Утварае муніцыпальнае ўтварэнне са статусам гарадскога паселішча пасёлак Падцёсава як адзіны населены пункт у яго складзе. Размешчаны на правым беразе Енісея, прыблізна за 20 км на поўнач ад райцэнтра — горада Енісейска — і за 100 км ніжэй па цячэнні ад вусця ракі Ангары. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1946 года.

  1. https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Краснаярскага края